СУВОРАЎКА (СВЯРБІЛАЎКА)

          СУВОРАЎКА (да 1965 г. Свярбілаўка) − былая вёска ў Высакаборскім сельсавеце, за 14 км на паўднёвы ўсход ад Краснаполля, 123 км ад Магілёва, 47 км ад чыгуначнай станцыі Камунары на лініі Крычаў – Сураж (Расія). Рэльеф раўнінны, на захад межавала з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёс¬ку Палуж-1 і далей па шашы Хоцімск- Краснаполле.
          Вядома паводле пісьмовых крынін з 18 стагоддзя.
          У 1777 г. слабада Свярбілаўка ў Рагачоўскай акрузе.
          У 1897 г. хутары ў Палужскай воласці Чэрыкаўскага павета Магілеўскай губерні, 13 двароў, 63 жыхары.
          У 1909 г. 9 двароў, 51 жыхар.
          У 1926 г. 9 двароў, 59 жыхароў.
          У 1930-х г. вяскоўцы ўступілі ў калгас.
          У Вялікую Айчынную вайну з жніўня 1941 г. да 30.09.1943 г. акупіравана нямецка- фашысцкімі захопнікамі.
          У 1986 г. 3 гаспадаркі, 6 жыхароў, у складзе саўгаса «Палужскі» (цэнтр − в. Палуж-1), меўся магазін.
          Пасля катастрофы 1986 г. на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі веска адселена ў сувязі з радыяцынным забруджаннем.
          У 1947 годзе ў вёсцы Свярбілаўка нарадзілась Куляшова Т.А. За дасягненні ў развіцці народнай гаспадаркі СССР у 1980 г. узнагароджана бронзавым медалём, ордэнам Працоўнай Славы III ступені (1981), ордэнам Працоўнай Славы II ступені (1986).

Куляшова Т.А.